Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэру да Анжалікі Борыс уварваліся міліцыянты


Сяргей Астраўцоў, Горадня Пасьля 13 гадзінаў ля кватэры старшыні СПБ Анжалікі Борыс зьявіліся міліцыянты. Яе самой дома не было, там знаходзілася толькі яе сястра Ганна. Міліцыянты запатрабавалі адчыніць дзьверы, інакш пагражалі, што зробяць гэта самі.

Сястра мусіла упусьціць іх унутр. Два супрацоўнікі крымінальнага вышуку сказалі, што яны прыйшлі з нагоды рассьледаваньня справы паводле заявы прадстаўніка польскага камітэту “Салідарныя зь Беларусьсю” Міхала Дворчака. Невядомыя напалі на яго побач з домам, дзе жыве А.Борыс, і забралі пляцак.

Пакуль у кватэры знаходзіліся міліцыянты, прыехала сама Анжаліка Борыс ды польскія журналісты. Прабыўшы ў кватэры хвілінаў пятнаццаць, міліцыянты пайшлі.
XS
SM
MD
LG