Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gazeta Wyborcza”: дэлегатаў зьезду СПБ да ўдзелу ў ім змушаў КДБ


Аляксей Дзікавіцкі, Прага “Польша не прызнае новых уладаў СПБ”, “Зьезд пад дыктоўку Лукашэнкі”, – пад такімі загалоўкамі зьмяшчаюць артыкулы пра суботні зьезд у Ваўкавыску сёньняшнія польскія газэты.

Польскія газэты падкрэсьліваюць, што праца зьезду праходзіла пад пільным наглядам міліцыі, спэцслужбаў і беларускіх урадоўцаў, без гасьцей з Польшчы і часткі актывістаў саюзу, а новы старшыня СПБ быў абраны паводле загаду афіцыйнага Менску.

“Калі дэлегаты выходзілі пасьля сканчэньня зьезду, на іх тварах не было радасьці. На прыступках каля помніка Леніну стаялі некалькі дзясяткаў міліцыянтаў у цывільным, якія спрабавалі не дазволіць фатаграфаваць удзельнікаў зьезду. Такой аховы не было нават калі сюды на дажынкі прыяжджаў Лукашэнка”, – піша „Rzeczpospolita”.

Іншы штодзёньнік “Gazeta Wyborcza” называе суботні зьезд “самазваным” і падае словы аднаго з дэлегатаў, які ананімна прызнаўся журналісту газэты, што не хацеў браць удзелу ў зьезьдзе, але да гэтага яго змусілі супрацоўнікі КДБ.

“Перад зьездам да мяне тэлефанавалі некалькі разоў у дзень на ўсе нумары і пагражалі, што калі не прыеду, то мяне і маю сям’ю зьнішчаць. У залі зьезду страшная атмасфэра, палова з тых, хто там знаходзіцца, – гэта міліцыянты”, – сказаў польскай газэце адзін з удзельнікаў зьезду СПБ.

Польскія мэдыі падкрэсьліваюць, што і ўрад, і апазыцыя ў гэтай справе згодныя – Варшава не прызнае вынікаў суботняга зьезду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG