Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Іраку без галасаваньня заслухаў праект канстытуцыі


БАГДАД. Прэзыдэнт Іраку Джаляль Талябані заявіў, што праект канстытуцыі гатовы і будзе вынесены 15 кастрычніка на рэфэрэндум. Сёньня дэпутаты парлямэнту Іраку на кароткім паседжаньні заслухалі канчатковы тэкст праекту канстытуцыі. Галасаваньня не было. Прадстаўнікі сунітаў у канстытуцыйнай камісіі адрынулі праект, які падпісалі толькі прадстаўнікі шыітаў і курдаў. Самыя рэзкія пярэчаньні сунітаў выклікае прынцып фэдэралізму. Іхныя прадстаўнікі ў канстытуцыйнай камісіі заявілі, што без кансэнсусу ў асноўных пытаньнях праект ня мае законнай сілы. Лідэры сунітаў зьвярнуліся да ААН і Арабскай лігі з заклікам умяшацца ў тое, што адбываецца.
XS
SM
MD
LG