Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку з турмы Абу-Граіб вызвалілі каля тысячы вязьняў


БАГДАД. У Іраку амэрыканскія вайскоўцы вызвалілі з турмы Абу-Граіб каля тысячы зьняволеных. Вайскоўцы паведамілі, што выпушчаныя на волю вязьні не вінаватыя ў сур’ёзных злачынствах. Тым часам, суніты падалі ў парлямэнт сустрэчныя прапановы па тэксту праекту новай канстытуцыі Іраку ў адказ на прапанаваны шыітамі і курдамі кампрамісны варыянт канстытуцыі. Прадстаўнік сунітаў таксама заявіў, што пазьней сёньня адбудзецца іхная сустрэча з амэрыканскім амбасадарам Залмаем Халілзадам. Сёньня ў традыцыйным радыёзвароце да нацыі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў надзею, што, нягледзячы на складанасьці, новая канстытуцыя Іраку будзе прынятая, і яна забясьпечыць мір і стабільнасьць у рэгіёне. Сёньня ж у навакольлі гораду Кіркуку ля ягонага дому быў застрэлены маёр ірацкага войска. У самім Кіркуку выбухнула бомба, закладзеная на шляху патрулю. Параненыя 6 ірацкіх жаўнераў. Пяцёра зь іх знаходзяцца ў крытычным стане.
XS
SM
MD
LG