Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чакаюцца новыя ініцыятывы прэзыдэнта Ірану


ТЭГЕРАН. Прадстаўнік Ірану ў перамовах аб ядзерных праграмах Тэгерану Алі Ларыджані заявіў, што новыя прапановы прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінеджада стануць “буйным дасягненьнем” у разьвязаньні праблемы. Прапановы прэзыдэнта будуць агучаныя ў бліжэйшыя дні. Аднак, Алі Ларыджані ўжо сёньня намякнуў, што ініцыятыва можа быць скіраваная на пашырэньне складу ўдзельнікаў перамоваў ад міжнароднай супольнасьці. Ларыджані сказаў, што гэта няправільна, калі Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына дзейнічаюць ад імя ўсіх нацыяў, а з перамоўнага працэсу выключаюцца Кітай і Расея. Як вядома, гэтыя краіны найболей прыязна ставяцца да намаганьняў Ірану вырабляць уласнае ядзернае паліва.
XS
SM
MD
LG