Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль заклікаў палестынскія ўлады спыніць дзейнасьць экстрэмістаў


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль зноў заклікаў улады Палестынскай аўтаноміі спыніць дзейнасьць экстрэмісцкіх груповак. Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Ізраілю Гідэон Мэйр выступіў з гэтым заклікам на наступны дзень пасьля таго, як быў паказаны відэазапіс заявы аднаго з палестынскіх экстрэмістаў, знанага сябры “Хамасу” Махамэда Дэйфа, які пакляўся прадоўжыць барацьбу зь Ізраілем да ліквідацыі ўсіх пасяленьняў на Заходнім беразе Ярдану. Гідэон Мэйр падкрэсьліў, што вывад ізраільскіх войскаў і пасяленцаў з Паласы Газы быў закліканы палепшыць стасункі ізраільцаў з палестынцамі.
XS
SM
MD
LG