Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля паводак стабілізуецца сытуацыя ў пацярпелых краінах Эўропы


БЭРН. Стабілізуецца сытуацыя ў рэгіёнах Эўропы, пацярпелых ад нядаўніх паводак. У Швайцарыі, Баварыі і Аўстрыі сотні жыхароў вяртаюцца ў свае дамы, многія зь якіх пацярпелі ад вады. Толькі ў Швайцарыі страты ад паводкі большыя за мільярд эўра. Сотні добраахвотнікаў бяруць удзел у ліквідацыі наступстваў стыхіі. Усяго за апошні тыдзень ад моцных дажджоў і паводак у цэнтральнай Эўропе і на Балканах загінулі болей як 40 чалавек.
XS
SM
MD
LG