Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На шостым паўторным зьезьдзе Саюзу палякаў у Ваўкавыску кіраўніком арганізацыі абраны Юзаф Лучнік


Валер Каліноўскі, Сяргей Астраўцоў, Ваўкавыск На шостым паўторным зьезьдзе Саюзу палякаў у Ваўкавыску кіраўніком арганізацыі абраны Юзаф Лучнік – пэнсіянэр, былы дырэктар вясковай школы ў Гарадзенскім раёне. За яго прагаласавала 149 дэлегатаў. Супраць – 20.

На пасаду старшыні Саюзу былі вылучаныя тры кандыдатуры: Тадэвуша Кручкоўскага, якога ўлады лічаць дзейным старшынём СПБ, ягонага паплечніка Казімежа Знайдзіньскага, а таксама Юзафа Лучніка – пэнсіянэра, былога настаўніка вясковай школы ў Сапоцкіне.

Кручкоўскі і Знайдзіньскі ўзялі самаадводы, засталася адзіная кандыдатура Лучніка. За яго прагаласавала абсалютная большасьць дэлегатаў. У свой час Юзэф Лучнік быў паплечнікам і сябрам былога старшыні Саюзу палякаў Тадэвуша Гавіна, які цяпер знаходзіцца за кратамі. Аднак сп-р Лучнік браў удзел у пасяджэньні галоўнай рады Саюзу ў Шчучыне, дзе было прынятае рашэньне аб скліканьні паўторнага зьезду Саюзу.

Прыхільнікі старшыні Саюзу Анжалікі Борыс лічаць тое пасяджэньне і рашэньне аб скліканьні сёньняшняга зьезду нелегітымным.

Некалькі дзён таму Тадэвуш Кручкоўскі ў інтэрвію нашаму Радыё назваў імя Юзафа Лучніка ў ліку магчымых кандыдатаў на пасаду старшыні Саюзу.

Юзаф Лучнік – пэнсіянэр, пэдагог паводле адукацыі. Раней кіраваў школай у вёсцы Сонічы непадалёк ад Сапоцкіна. Гэта ў Гарадзенскім раёне. Цяпер яму 68 гадоў. Юзаф Лучнік разам з Тадэвушам Гавіным быў адным з заснавальнікаў Саюзу палякаў. На ранейшых зьездах кандыдатуру спадара Лучніка таксама ня раз прапаноўвалі на пасаду Старышні, але ён заўсёды адмаўляўся.

P.S. У Горадні сёньня затрыманы адзін з актывістаў Саюзу палякаў Ігар Банцар. Ён знаходзіцца ў Ленінскі РАУС Горадні. Прычыны затрыманьня пакуль невядомыя.

Гл. таксама • Што кажуць палякі зь мястэчка Сапоцкін пра крызыс вакол Саюзу Палякаў Беларусі?


Хто спаліў "Опэль" Кручкоўскага?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG