Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Так – ня так, няхай з бусла будзе рак


Пятро Васючэнка, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Гэтая прыказка шырока бытуе ў Заходняй Беларусі і ажывае падчас гарачых і марных спрэчак, калі немагчыма кагось у нечым пераканаць. Гэта – знак беларускай талеранцыі або так званай згоды.

Беларусы ня любяць спрачацца з начальствам, з фанатыкамі, з разумнікамі, з акупантамі і з гасьцямі. Дзеля гэтага яны гатовыя дапусьціць неймаверную мэтамарфозу. Белае ператвараецца ў чорнае, бусел у рака, а карась у парася.

Беларуская талеранцыя фантастычная, але не бязьмерная. Беларусы ведаюць розьніцу паміж белым і чорным, буслам і ракам і вераць, што рана або позна праўда выйдзе навонкі. А пакуль тое – абы вайны не было.

Мне прыгадваецца аналёгія зь літаратуры суседняга народу. Трагедыя Аляксандра Пушкіна “Барыс Гадуноў”. Сцэна на літоўскай мяжы. Шынок. Айцец Варлаам, валацуга ды выпівоха, па гутарцы беларус, кажа: “Литва ли, Русь ли, что гудок, что гусли, всё нам равно, было бы вино... да вот и оно!..”

Хоть горшком назови, лишь бы в печь не ставил; так ли, не так ли, сунь себе в нос пакли, – так кажуць у нашых суседзяў.

Тое, ды ня тое. Бо такой талеранцыі, як у беларусаў, пэўна, у іншых народаў і ня знойдзеш: так – ня так, няхай з бусла будзе рак.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
XS
SM
MD
LG