Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 чалавек сталі ахвярамі пажару ў Парыжы


ПАРЫЖ. 17 чалавек, у тым ліку 14 дзяцей, загінулі сёньня ў пажары жылога будынку ў сталіцы Францыі. Яшчэ 23 чалавекі – параненыя. Сярод ахвяраў былі імігранты з заходнеафрыканскіх краінаў Малі і Сэнэгалу. У тушэньні агню ўзялі ўдзел 200 пажарнікаў. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак назваў пажар “жахлівай катастрофай”. У красавіку ў падобным пажары гатэлю ў Парыжы загінулі 24 чалавекі, сярод іх былі і імігранты з Афрыкі.
XS
SM
MD
LG