Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палестынцы адсьвяткавалі выхад Ізраілю з Паласы Газы


ДЖАБАЛІЯ. ПАЛАСА ГАЗЫ. Тысячы палестынцаў сьвяткавалі сёньня ў Паласе Газы ліквідацыю габрэйскіх пасяленьняў. Удзельнікі дэманстрацыі выкрыквалі лёзунг “Супраціў перамог!”. Да дэманстрацыі далучыліся ў масках на тварах сотні сябраў ісламскай групоўкі “Хамас”. У сераду Ізраіль закончыў эвакуацыю ўсіх пасяленьняў ў Паласе Газы і чатырох на Заходнім беразе Ярдану. Сёньня ж памерла ў шпіталі ізраільцянка, жыхарка гораду Нэцівот, якая на знак пратэсту супраць выхаду з палестынскіх тэрыторыяў падпаліла сябе. Таксама сёньня палестынец ў Гэброне параніў нажом ізраільскага паліцыянта.
XS
SM
MD
LG