Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія заклікае Сэрбію выдаць падазраванага ў тэрарызме


МАДРЫД. Гішпанскія ўлады заклікалі Сэрбію выдаць мараканца, які, як яны лічаць, мае дачыненьне да тэрактаў ў Мадрыдзе. Сэрбія затрымала Абдэльмаджыда Бушара ў чэрвені, і ён жыве пад іншым прозьвішчам. Паводле Гішпаніі, ён меў цесныя кантакты з арганізатарамі замахаў, у якіх загінулі 91 чалавек. Гішпанская пракуратура не выключае, што Бушар асабіста ўдзельнічаў ў тэрактах. Адбіткі ягоных пальцаў былі знойдзеныя на ўпакоўцы адной з бомбаў , а пашпарт – у кватэры, дзе адбылося супольнае самагубства некалькіх тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG