Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Удзельнікам новага зьезду Саюзу палякаў могуць забараніць уезд у Польшчу


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Кіраўніцтва адной з найбольш папулярных польскіх партыяў “Закон і справядлівасьць”, якая неўзабаве хутчэй за ўсё увойдзе ў склад кіроўчай кааліцыі, заяўляе, што не прызнае вынікаў суботняга з’езду СПБ і абяцае забараніць удзельнікам форуму ўезд у Польшчу ды іншыя краіны Эўразьвязу.

Прамаўляючы ў Варшаве, лідэр партыі “Закон і справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі заявіў: “Усё сьведчыць на карысьць таго, што пасьля восеньскіх парлямэнцкіх выбараў мы будзем адной зь кіруючых партыяў. Мы не прызнаем гэтага зьезду, лічым яго нелегальным і антыпольскім і зробім ўсе неабходныя захады, каб удзельнікі гэтага зьезду мелі забарону на ўезд у Польшчу, а таксама на тэрыторыю іншых краінаў Эўразьвязу”. Паводле спадара Качыньскага, калі зьезд адбудзецца, дык гэтая “фальшывая, так бы мовіць польская арганізацыя, будзе пазбаўленая ўсялякай дапамогі з Польшчы”.

“Мы будзем ставіцца да яе, як да дывэрсійнага праекту беларускіх уладаў. Не магу сабе ўявіць, каб нашыя партнэры па будучай урадавай кааліцыі мелі іншае меркаваньне ў гэтай справе”, -- заявіў Яраслаў Качыньскі. Партыя “Закон і справядлівасьць” паводле апошніх дадзеных што да папулярнасьці напярэдадні парлямэнцкіх выбараў падзяляе першае месца са сваім найбольш верагодным партнэрам па кааліцыі, партыяй “Грамадзянская плятформа”, чый лідэр, віцэ-сьпікер Сэйму Дональд Туск наведваў Беларусь і выказаў падтрымку кіраўніцтву СПБ на чале з Анжалікай Борыс.
XS
SM
MD
LG