Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Узбэцкі Сэнат прагаласаваў за вывад авія-базы ЗША


ТАШКЕНТ: Узбэцкі Сэнат прагаласаваў сёньня за вывад амэрыканскай авія-базы з Ўзбэкістану. Раней, такое рашэньне прыняў прэзыдэнт Іслам Карымаў. Ён даў Вашынгтону 6 месяцаў на поўны вывад сваёй вайсковай тэхнікі і персаналу з паветранай базы ў Каршы-Ханабад. База званая К-2 адыграла ключавую ролю ў вайсковай аперацыі ЗША ў Аўганістане. Некаторыя ўзбэцкія сэнатары заявілі, што рашэньне аб ліквідацыі базы зьвязанае з крытычнай пазыцыяй Вашынгтону ў справе падзеяў ў Андыжане.
XS
SM
MD
LG