Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 26 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 26 жніўня

“Красноармейская правда”, 1925 год. Пасьля пакараньня сьмерцю камуністаў у Польшчы:

“Мы, чырвонаармейцы гаспадарчае каманды ВПШ, на агульным сходзе 23 жніўня г.г. заслухалі аб сучасным эканамічным і палітычным становішчы Польшчы і выявілі, што польскія рабочыя і сяляне — па свайму гаротнаму жыцьцю — нашы браты. А на апошнія зьверскія расправы крыважадных гадзюк-паноў, вырываючых з нашых шэрагаў лепшых барадзьбітоў, мы заклікаем: такім падзеям павінен быць канец… Кожная новая сьмерць нашых братоў больш і больш абурвае нашыя сэрцы злосьцю і агідаю к гэтым гадам”.

* “Советская Белоруссия”, 1945 год. Друкуюцца лісты грамадзян рэспублікі з водгукамі на капітуляцыю Японіі. Прэзыдэнт Акадэміі навук БССР К.Гораў піша:

“Вырашальнай сілай, якая змусіла Японію да хуткай капітуляцыі, зьяўляецца ўступленьне Савецкага Саюзу ў вайну з Японіяй. Сакрушальныя ўдары нашай доблеснай Чырвонай Арміі па японскіх войсках. Разгромлены апошні агрэсар — японскі імпэрыялізм, які разам з германскім разьвязаў сусьветную вайну, каб скарыць свабодалюбныя народы. Цяпер створаны ўсе ўмовы для працяглага міру ва ўсім сьвеце… Слава Генэралісімусу Савецкага Саюзу вялікаму Сталіну — натхняльніку і арганізатару пераможнай барацьбы савецкага народу!”

* “Советская Беларуссия”, 1995 год. Павал Якубовіч адказвае дэпутату Віктару Піскарову:

“Як і вы, я прыхільнік дэмакратыі. Але, ведаючы пра тое, што многія дзеячы, якія за кошт сувязяў і абяцанак пралезьлі ў заканадаўчыя органы і цынічна дыскрэдытуюць дэмакратыю, — не ўжо, Віктар Аляксеевіч, нават ведаючы пра 67-ы арт. КК, я маўчаць пра гэта ня буду. Таму калі газэта, якую я рэдагую, зьмяшчае артыкул аб фармальнай рабоце сельсавету… то нельга лічыць, што тым самым адбываецца нейкі “замах на асновы канстытуцыйнага ладу” нашай краіны. Проста рэчы называюцца сваімі імёнамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG