Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніка польскага тэлебачаньня не пусьцілі ў Беларусь


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ўвечары на КПП “Брузгі” не пусьцілі ў Беларусь апэратара Польскага тэлебачаньня зь Беластоку Рамана Варшыцкага. Яму не патлумачылі прычыну і параілі зьвярнуцца па тлумачэньні ў Генэральнае консульства РБ у Беластоку. Праўда, спадару Варшыцкаму не скасавалі візу і не адабралі ў яго акрэдытацыю.

Аўтамабілем Польскага тэлебачаньня ў Горадню ехалі чатыры беластоцкія журналісты, ім паставілі пячаткі ў пашпартах, але потым надоўга затрымалі, спраўджвалі дакумэнты і багаж. У Рамана Варшыцкага пячатку ў пашпарце на ўезд у Беларусь потым анулявалі. Аб усім гэтым паведаміў ягоны калега Мікола Ваўранюк.

Раман Варшыцкі некалькі разоў прыяжджаў у Горадню асьвятляць канфлікт вакол Саюзу палякаў. 4 жніўня ўначы невядомыя прабілі два колы ў ягонай службовай машыне непадалёк ад гарадзенскага чыгуначнага вакзалу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG