Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: сёньняшняе галасаваньне па праекце Канстытуцыі - няпэўнае


БАГДАД: Паводле агенцтва Асошэйтэд Прэс, ірацкі парлямэнт адтэрмінаваў прызначаную на сёньня сустрэчу, у часе якой мела адбыцца галасаваньне над праектам новай Канстытуцыі. Аднак прадстаўніца ўраду Лайт Куба выказала спадзяваньне, што да поўначы галасаваньне ўсё-ж адбудзецца.

Сёньня ўзброеныя нападнікі застрэлілі двух целаахоўнікаў прэзыдэнта Талабані і паранілі яшчэ 7 чалавек.

Ірацкая паліцыя знайшла на поўдзень ад Багдаду целы застрэленых 36 чалавек. Генерал Абдэл Ганід Гамуд паведаміў, што ахвяры былі разьдзетыя і ў кожнай зь іх былі забітая выстралам у галаву. Целы былі знойдзеныя ў шыіцкай правінцыі Васіль паміж гарадамі Аль-Дзібуні і Аль-Джафан.
XS
SM
MD
LG