Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 25 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 25 жніўня

“Жыцьцё Беларуса”, 1925 год:

“Беларускі Каапэратыўны Банк, статут якога ўжо залегалізаваны прадугледжаным у законе парадкам, маніцца ў хуткім ужо часе распачаць сваю дзеяльнасьць. Патрэба крэдытнае ўстановы, якая абслугоўвала-бы нашы вясковыя каапэратывы, адчуваецца ўжо даўно. Дык адчыненьня Беларускага Каапэратыўнага Банку вёска наша будзе чакаць з нецярплівасьцяй — асабліва з увагі на цяперашні цяжкі фінансавы мамэнт і адсутнасьць крэдыту для беларусаў”.

“Беларуская крыніца”, 1935 год:

“Амэрыканец Біл, які засуджаны ў Злучаных Штатах Амэрыкі на 20 гадоў катаргі, ад гэтай кары быў уцёкшы ў Саветы, а цяпер уцёк з Саветаў і піша шмат аб жыцьці пад бальшавікамі, між іншым даказвае, што за тры гады прымусовай калектывізацыі ў Саветах памёрла ад голаду 10 мільёнаў людзей”.

“Культура” 1995 год. Алена Наварай піша:

“Настаўнікі, выкладчыкі, спецыялісты, супрацоўнікі Мінадукацыі сапраўды ў шоку. Высокім загадам патрабуецца зняць з выкарыстання каля 50 падручнікаў гуманітарнай скіраванасці і вярнуцца да падручнікаў, выдадзеных да 1991 года. Гэта значыць, вярнуцца ў эпоху, якой ужо ніколі не будзе, якую не вернеш, але дагматы якой некаму вельмі даспадобы. І ён прагне свае густы навязаць усяму грамадству, найперш моладзі і дзецям… Паў-Еўропы ды добры кавалак Азіі ад Урала да Камчаткі за апошнія пяць гадоў вызваліліся з абцугоў таталітарызму і камуністычнае зашоранасці. Нас жа клічуць зноў туды…”
XS
SM
MD
LG