Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Богдан Кліх: “Эўрапейская камісія не разумее, што адбываецца ў Беларусі”.


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Кіраўнік Дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах Беларусі Богдан Кліх заявіў, што выдзяленьне Эўразьвязам “Нямецкай хвалі” грошай на вяшчаньне на Беларусь сьведчыць аб тым, што “Эўрапейская камісія не разумее, што адбываецца ў Беларусі”.

“Я вельмі зьдзіўлены такім рашэньнем, бо Эўрапарлямэнт у сваёй апошняй рэзалюцыі што да сытуацыі мэдыяў у Беларусі ясна зазначыў, што Эўразьвяз павінен падтрымаць фінансава менавіта сетку незалежных радыёстанцыяў, якія будуць створаныя ў суседніх зь Беларусьсю краінах, у тым ліку ў Польшчы і Літве”, - заявіў Кліх.
XS
SM
MD
LG