Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Пясэцкі – ўпершыню па-беларуску


Севярын Квяткоўскі, Менск Выйшаў у сьвет беларускамоўны варыянт самага вядомага раману пісьменьніка – “Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі”. Сяргей Псэцкі нарадзіўся на Берасьцейшчыне ў Ляхавічах на пачатку мнулага стагодзьдзя. “Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі” – гэта альтэрнатыўны савецкаму і сучаснаму афіцыйнаму погляду на падзеі ў Заходняй Беларусі пэрыяду 1939 – 1945 гадоў.

На вокладцы “Запсак афіцэра Чырвонай Арміі” выяўлены гадзіньнік з партрэтамі Сталіна і Гітлера. Афармленьнем кнігі займаўся Віктар Корзун:

(Корзун:) “Гэтая кніга – суворы падарунак для параднай улады”.

Галоўны герой кнігі – чырвоны малодшы афіцэр, які апісвае сваё жыцьцё ад моманту перасячэньня савецка-польскай мяжы 17 верасьня 1939 году да пачатку зачыстак НКВД на Віленшчыне ў 1945 годзе. Стыль твору – гратэск, жанр – сатыра.

“Запскі афіцэра Чырвонай Арміі” дэбют перакладу з польскай мовы для літаратара Алеся Астраўцова:

(Астраўцоў:) “Працаваць над гэтым тэкстам было вельмі складана з тае прычыны, што ты павінен быў пісаць прымітыўна, убога. Канешне, галоўны герой – чалавек, які не існуе. Гэта той ідэал, да якога імкнулася сталінская прапаганда. І вось Пясэцкі ўзяў, і гэты ідэал апісаў: аніякіх асабістых думак, ані меркааньняў”.

Тым ня менш, кніга чытаецца жыва, яна поўная трагікамічных анэкдотаў жыцьця. У якасьці літаратурнага падабенства Алесь Астраўцоў прыводзіць прыклад булгакаўскага Шарыкава. І Сяргей Пясэцкі і Міхаіл Булгакаў пісалі свае творы прыблізна ў адзін час па розныя бакі савецка-польскай мяжы. Ці ёсьць у беларускай літаратуры падобныя ракурсы гледзішча на савецкіх людзей сталінскай эпохі, у прыватнасьці што да уваходу савецкага войска ў Заходнюю Беларусь? На пытаньне адказвае дасьледнік творчасьці Сяргея Пясэцкага філёляг Пятро Рагойша:

(Рагойша:) “Дакладна магу сказаць, што не, і ў гэтым каштоўнасьць Пясэцкага. У чым была трагедыя беларускіх пісьменьнікаў? Само ўзьяднаньне Беларусі было пазытыўным фактам. Так ці іначай – гэта ўзьяднаньне народу. Таму існавала своеасаблівае табу на апісаньне гэтых падзеяў. Як ідэалягічнае, гэтак аўтацэнзура. А Пясэцкі з усёй шчырасьцю і непрыкрыта мог глядзець на гэтыя падзеі”.

Пятро Рагоша лічыць выхад кнігі знакавай падзеяй.

“Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі” будуць распаўсюджвацца праз незалежныя сеткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG