Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вока – яма, а ў кішцы дна няма


Пятро Васючэнка, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Гэтую прыказку я пачуў на Слонімшчыне ад цешчы Марыі Здановіч, і датычыцца яна ня толькі бязьмернай чалавечай хцівасьці. Тут закладзена думка пра адвечны канфлікт чалавечых жаданьняў і свабоды.

Чалавек нараджаецца вольны яшчэ й таму, што нічога ня мае. Але вось ён адплюшчыў вочы і пабачыў вялікі сьвет. А чалавек створаны так, што ўвесь гэты вялікі сьвет хоча прапусьціць празь сябе, праз свой зрок, свае вантробы, сваё “я”.

Вока бачыць і прагне. Чалавеку мала адзеньня, ежы, дому, начыньня, гаспадаркі, ён абрастае гарою патрэбных і непатрэбных рэчаў, абавязкаў, клопатаў, асалодаў і да скону цягне гэты крыж, які складаюць матэрыялізаваныя, выкананыя жаданьні. А потым высьвятляецца, як казаў яшчэ Эклезіяст, што нічога з гэтага на той сьвет не забярэш.

Мне даводзілася чуць показку аб прагавітым воку, якое вырасла зь зямлі і глытала ўсё, што бачыла. Ажно пакуль вялікі кніжнік не параіў прысыпаць гэтае ненажэрнае вока пясочкам. Яно й супакоілася.

Нашыя суседзі па Эўропе лічаць, што вока больш ненасытнае, чым жывот. Брюхо сыто, да глаза голодны – кажуць расейцы. The eye is bigger than the belly (вока большае за жывот) – кажуць ангельцы. Немцы лічаць, што вока ніколі не напоўніш.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG