Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адзначыла Дзень незалежнасьці


КІЕЎ. Украіна адзначыла 14-ю гадавіну незалежнасьці. У Кіеве ўчора адбыўся вайсковы парад. Тысячы людзей з аранжавымі сьцяжкамі сабраліся на Плошчы Незалежнасьці. Выступаючы перад народам, Юшчанка назваў незалежнасьць краіны “найвялікшай творчасьцю”, а свабоду -- альфай і амегай дэмакратыі. Юшчанка надаў пасьмяротна званьне “ Героя Ўкраіны” журналісту Георгію Гангадзэ “за грамадзянскую мужнасьць і журналісцкую дзейнасьць”. Гангадзэ быў забіты ў 2000 годзе, а ягоная сьмерць выклікала хвалю анты-урадавых пратэстаў.
XS
SM
MD
LG