Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранскі парлямэнт адхіліў 4 кандыдатуры на пасады міністраў


ТЭГЕРАН. Іранскі парлямэнт адхіліў чатыры з 21-й кандыдатуры на пасады міністраў, якія прапанаваў прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінеджад. Сьпікер парлямэнту паведаміў, што ў прыватнасьці Алі Сідлоў, прапанаваны на пасаду міністра нафтавай энэргетыкі, не набраў неабходнай колькасьці галасоў. Паводле сьпікера, парлямэнтары выступаюць за моцны ўрад, і прэзыдэнт Ахмадзінеджад не павінен ўспрымаць нэгатыўнага рашэньня парлямэнту як сваю асабістую паразу. Прэзыдэнт мае тры месяцы часу на вылучэньне іншых кандыдатаў.
XS
SM
MD
LG