Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Беларусі сьцьвярджае, што амэрыканскага дыплямата не затрымлівалі


Валер Каліноўскі, Менск Афіцыйны прадстаўнік прэсавай службы МЗС Беларусі Руслан Есін заявіў Радыё Свабода, што міліцыя не затрымлівала амэрыканскага дыплямата Лайла Макмілана.

(Есін: ) “Я лічу, што па-першае, ніякага інцыдэнту няма. Тым ня менш, МЗС запытаў у праваахоўных органаў інфармацыю аб сытуацыі, якая склалася з амэрыканскім дыпляматам у Гомелі. Паводле папярэдніх зьвестак, ніякіх дзеяньняў у адносінах да амэрыканскага дыплямата не вялося, і, пасьля пацьвярджэньня ім свайго дыпляматычнага статусу, ён доўжыць сваё знаходжаньне ў Гомелі”.

Адносіны амбасады ЗША ў Менску да інцыдэнту з часовым затрыманьнем іхнага супрацоўніка ў Гомелі Радыё Свабода выказаў афіцыйны прадстаўнік амбасады Злучаных Штатаў Аляксей Саламаха.

(Саламаха: ) “Амбасада ЗША ў Беларусі выказвае занепакоенасьць затрыманьнем амэрыканскага дыплямата й супрацоўніка амбасады мясцовымі ўладамі Гомелю. Гэтае затрыманьне цяпер абмяркоўваецца зь беларускімі афіцыйнымі асобамі”.

Гл. таксама • Ваенная міна, нелегалы… і амэрыканскі дыплямат
XS
SM
MD
LG