Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На плошчы Перамогі затрымалі актывіста "Зубра" і грузінскіх актывістаў "Кмары"


Алег Грузьдзіловіч, Менск У Менску затрыманы каардынатар руху “Зубр” Уладзімер Кобец і актывісты грузінскай маладзёвай арганізацыі “Кмара” Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзэ. Актывіста руху “Зубр” і ягоных грузінскіх сяброў затрымалі на плошчы Перамогі. Людзі, якія праводзілі затрыманьне, назваліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Маскоўскага раёну Менску.

Каля 15-й гадзіны дня затрыманых прывезьлі ў Маскоўскі РАУС на вуліцы Грушаўскай, дзе іх дапытваюць супрацоўнікі міліцыі. На кароткі час удалося злучыцца з Уладзімеірам Кобецам па мабільным тэлефоне. Каардынатар “Зубра” сказаў, што яму ня выстаўленае абвінавачваньне, міліцыянты высьвятлялі ягоную асобу і характар заняткаў, узялі ў яго адбіткі пальцаў. Што цяпер адбываецца з двума грамадзянамі Грузіі, якія былі затрыманыя разам зь ім, Уладзімер Кобец ня ведаў.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG