Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 24 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 24 жніўня

“Звязда”, год 1935. Газэта разважае на тэмы афармленьня школьных сшыткаў:

“На ўсіх сшытках, якія выпускае фабрыка “Герой працы” (Добруш) і “Палесдрук”, друкуецца толькі партрэт Пушкіна. Мы нічога не маем супроць Аляксандра Сяргеевіча. Усе вучні павінны ведаць і любіць гэтага геніяльнага паэта. Але чаму адзін Пушкін? А астатнія класікі? А такія гіганты сусветнай літаратуры, як Рамэн Ралан, Максім Горкі, Барбюс? А нашы беларускія народныя паэты?.. Тэкст на сшытках друкуецца чамусьці выключна на рускай мове. Тлумачыцца гэта тым, што сшыткі робяць на беларускіх прадпрыемствах не толькі для Беларусі. Прычыны больш чым смешныя”.

“ЛіМ”, 1955 год:

“Мы стаім за наватарства формы, але ні ў якім разе не будзем паслабляць сваёй барацьбы з асуджаным нашым грамадствам імпрэсіянізмам, канструктывізмам і іншымі варожымі соцыялістычнаму рэалізму плынямі. Сапраўдным наватарам можа быць толькі той мастак, чыя творчасць знаходзіцца на ўзроўні перадавых ідэй нашага часу і вынікае з глыбокага пазнання высокароднай жыццёвай практыкі совецкага чалавека”.

*“БДГ”, 1995 год. Зянон Пазьняк адказвае на зьвінавачаньне Аляксандра Лукашэнкі, нібыта БНФ зарганізаваў забастоўку ў мэтро:

“Народны фронт “Адраджэньне” як грамадзкі рух не займаецца забастоўкамі. Для гэтага існуюць працоўныя калектывы і прафсаюзы. Ніякіх адносінаў да падзей у мэтро фронт ня мае. Мы салідарныя са служачымі і законнымі патрабаваньнямі працоўных мэтрапалітэну. Ніхто ня мае права затрымліваць зарплату людзям, якія працуюць. Чарговы маналёг прэзыдэнта я ня чуў. Кажуць, там было сказана, што нібыта прычына “ўсіх нашых бед” — Пазьняк і БНФ. Думаю, што яшчэ мацней прагучала б, калі б сказалі, што ва ўсім вінаватыя габрэі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG