Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амбасада ЗША занепакоеная інцыдэнтам у Гомелі


RFE/RL Амбасада ЗША выказала занепакоенасьць з нагоды затрыманьня сёньня ў Гомелі свайго супрацоўніка. Як паведамляецца ў афіцыйным камэнтары амбасады, цяпер факт затрыманьня дыплямата абмяркоўваецца зь беларускімі афіцыйнымі асобамі.

Прадстаўнік палітычнага аддзелу амбасады Лайл Макмілан зьбіраўся правесьці з гомельскімі палітычнымі актывістамі сустрэчу на прыватнай кватэры. У кватэру ўварваліся два супрацоўнікі міліцыі і запатрабавалі прысутных прад''явіць дакумэнты. Паводле міліцыянэраў, іхныя дзеяньні адбываліся ў межах гарадзкой апэрацыі “Нелегал”. Амэрыканскага дыплямата і яго памочніцу утрымлівалі ў кватэры 40 хвілінаў.

Агенцтву БелаПАН у Гомельскім абласным ўпраўленьні па грамадзянству і міграцыі, што апэрацыя “Нелегал” у горадзе сапраўды праводзілася, але вельмі даўно.

Гл. таксама • У Гомелі затрымалі амэрыканскага дыплямата
XS
SM
MD
LG