Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аль-Каіда ўзяла адказнасьць за ракетную атаку


ДУБАІ: Аль-Каіда ўзяла на сябе адказнасьць за ракетную атаку на амэрыканскія караблі ў ярданскім порце Акаба. Групоўка ўзначльваная ярданцам Абу Мусабам аль-Заркаўі паведаміла, што нападнікі бясьпечна вярнуліся ў сваю базу. У мінулую пятніцу, у ракетнай атацы на ярданскі і ізраільскі парты загінуў адзін ярданскі вайсковец, аднак амэрыканскія караблі не пацярпелі. Раней ярданскія ўлады арыштавалі грамадзяніна Сірыі, аднаго з трох чалавек западозраных ў гэтым замаху. Ярданія паведаміла, што нападнікі ўцяклі ў Ірак карыстаючыся ірацкімі пашпартамі.
XS
SM
MD
LG