Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль заканчвае высяленьне


САНУР: Ізраіль распачаў сёньня заключны этап выхаду з палестынскіх тэрыторыяў і прыступіў да эвакуацыі двух пасяленьняў на заходнім беразе Ярдану. Большасьць жыхароў пасёлкаў Санур і Гамэш аказвалі толькі пасіўны супраціў і згадзіліся сесьці ў падрыхтаваныя аўтобусы. Аднак некаторыя з жыхароў забарыкадаваліся ў будынках і салдаты былі вымушаныя ўжыць супраць іх сілу. Паводле генэрала Яіра Навэха, эвакуацыя адбылася спакойней, чым раней меркавалася. Санур і Гамэш, гэта два апошнія з чатырох габрэйскіх пасяленьняў на заходнім беразе Ярдану, якія ліквідуюцца ў адпаведнасьці зь мірным плянам. Жыхары двух іншых пасёлкаў згадзіліся добраахвотна пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG