Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нагорны Карабах – зноў перамовы


МАСКВА: Міністар замежных справаў Азэрбайджану Элмар Мамадьяраў і ягоны армянскі калега Вардан Асканян правядуць сёньня ў Маскве падрыхтоўчыя перамовы ў справе Нагорнага Карабаху. Асноўныя перамовы адбудуцца ў сераду ў рамках сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў СНД. Мамад''яраў выказаў спадзяваньне на прагрэс ў перамовах у справе гэтага спрэчнага рэгіёну на тэрыторыі Азэрбэйджану. Населены армянамі анкляў адарваўся ад Баку ў 1988 годзе ў выніку вайны, у якой тысячы азэрбайджанцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG