Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Бразаўскас: на тэрыторыю Беларусі не патрапіць ніводнага мілірэнтгену


RFE/RL Прэм''ер-міністар Літвы Альгірдас Бразаўскас лічыць, што ў Беларусі дарма турбуюцца наконт плянаў пабудовы могільніка радыяактыўных выкідаў Ігналінскай АЭС прыкладна ў кілямэтры ад мяжы.

Літоўскі прэм''ер паабяцаў, што на тэрыторыю Беларусі не патрапіць аніводзін мілірэнтген, ён патлумачыў, што гэта ня будзе магільнік адпрацаваных ядзерных рэчываў, а сховішчам дзе будуць закапаныя ў адмысловых кантэйнэрах маларадыяактыўныя рэчывы, вытрыманыя больш за 10 гадоў.

Адказваючы на пытаньне, ці будзе Вільня весьці перамовы зь Менскам наконт плянаў пабудовы могільніка, Бразаўскас адказаў : “Пакуль няма пра што дамаўляцца, могільнік, калі і будзе, то не раней як праз 10 гадоў”.

Паводле яго, у Вільні будзе абмяркоўвацца інфармацыя пра тое, што Беларусь нібыта мае намер пабудаваць на мяжы зь Літвой у раёне ракі Нёман два сьвінагадоўчыя комплексы, калі Вільня не адмовіцца ад пляну пабудовы ядзернага могільніка.

“Будаўніцтва сьвінакомплексу ў басэйне Нёмана было б барбарскай справай” – заявіў Бразаўскас.

У канцы 2004 году Літва спыніла адзін з двух блёкаў Ігналіны, абавязаўшыся да 2009 году цалкам зачыніць станцыю. З 2012 году пачнецца дэмантаж станцыі, для чаго трэба пабудаваць могільнік адкідаў плошчай у 40 гектараў. Сховішча будзе эксплюатавацца да 2030 году, але яго тэрыторыя павінна быць пад аховаю 300 гадоў.
XS
SM
MD
LG