Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці не баіцеся вы набываць мяса птушкі?


Міхал Стэльмак, Менск Ці не баіцеся вы набываць мяса птушкі — у сувязі з паведамленьнямі пра пашырэньне ў Расеі эпідэміі птушынага грыпу? З такім пытаньнем да мінакоў на вуліцах Менску зьвярнуўся наш карэспандэнт.

(Спадарыня Галіна: ) “Як і заўжды. Не зьвяртаю ўвагі”.

(Спадарыня Любоў: ) “Вядома, ёсьць страх”.

(Карэспандэнт: ) “Ці не баіцёся вы набываць птушынае мяса ў сувязі з птушыным грыпам у Расеі?”

(Спадарыня Сьвятлана: ) “Не, давяраю краме”.

(Спадарыня Наталя: ) “Купляю птушак, але ўсё тэрмічна апрацоўваю. Прычым, пры вялікай тэмпэратуры. Я кармлю немаўлятка”.

(Спадарыня Людміла: ) “Адзін раз на тыдзень (купляю). Можа, адзін раз на два тыдні”.

(Спадарыня Тэрэса: ) “Калі па шчырасьці, то я курэй наагул не ўжываю. Але, мне здаецца, што ёсьць чаго баяцца”.

(Спадарыня Ганна: ) “Вялікую тэрмічную апрацоўку робім. Інакш кажучы, добра варым”.

(Карэспандэнт: ) “Ці чулі вы пра птушыны грып?”

(Спадарыня Валянціна: ) “Толькі тое, што кажуць у навінах”.

(Спадарыня Антаніна: ) “Тое, што ён распаўсюджаны ў Томскай, Цюменскай абласьцёх. У Расеі”.

(Спадарыня Тацяна: ) “Ведаю, што распаўсюджваецца дзікімі птушкамі”.

(Спадарыня Галіна: ) “Гэта страшная хвароба. Трэба берагчыся. Трэба апрацоўваць добра (мяса)”.

(Спадар Іван: ) “Я дрэнна разумею гэтую праблему. Я мяса наагул не спажываю”.

(Спадарыня Валянціна: ) “У нас пакуль няма. Пра гэта пакуль нічога не вядома”.

(Карэспандэнт: ) “Ці наведваеце вы крамы, якія гандлююць птушкай?”

(Спадар Аляксей: ) “Ужо даўно (мяса) купляў. Цяпер пакуль не купляю”.

(Спадарыня Вера: ) “Набываем. Таму што курэй любім”.

(Спадарыня Кацярына: ) “Ужо радзей, вядома”.

(Спадарыня Любоў: ) “Я набываю сваіх курэй — не замежных”.

(Карэспандэнт: ) “Ці верыце вы ў эфэктыўнасьць захадаў, што робяцца ў Беларусі дзеля абароны ад птушынага грыпу?”

(Спадарыня Алена: ) “Вядома, гэта мяне турбуе. Мы ж такая маленькая краіна”.

(Спадарыня Марыя: ) “Ня думаю, што ён дойдзе да нас. У нас на варце —крамы. Крамы — чыстыя, абсталяваны добра, там правяраюць”.

(Спадарыня Тэрэса: ) “Нам заўжды думаецца, што гэта нас абміне. Але часам, калі глядзіш навіны па тэлебачаньні, закрадаецца сумнеў”.

(Спадарыня Тацяна: ) “Мне здаецца, што дзікіх птушак ня спыніш. Якія захады ні прымаліся б, — магчымасьць таго, што хвароба патрапіць у краіну, застаецца”.
XS
SM
MD
LG