Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: праект канстытуцыі перадалі ў парлямэнт


БАГДАД. Праект новай ірацкай Канстытуцыі накіраваны ў парлямэнт Іраку. Сьпікер парлямэнту Хаджым аль-Хасані паведаміў, што застаецца шэраг пунктаў, канчатковая рэдакцыя якіх мае быць падрыхтаваная на працягу найбліжэйшых трох дзён.

Раней прадстаўнікі ірацкіх шыітаў і курдаў паведамлялі, што дасягнулі кампрамісу ў пытаньні праекту новай канстытуцыі. У сваю чаргу кіраўнік дэлегацыі сунітаў у канстытуцыйнай камісіі падкрэсьліў, што праект дакумэнту ў яго цяперашнім выглядзе для сунітаў непрымальны. Суніты заяўляюць, што гатовыя выступіць супраць праекту канстытуцыі на рэфэрэндуме.

Тым часам прэзыдэнт ЗША Буш чарговым разам выказаўся ў падтрымку далейшай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Іраку.
XS
SM
MD
LG