Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр нямецкіх сацыял-дэмакратаў напісаў М.Статкевічу "на хімію"


Юры Дракахруст, Прага Новы кіраўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Франц Мюнтэфэрынг зьвярнуўся зь лістом падтрымкі да кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Міколы Статкевіча, які цяпер адбывае пакараньне абмежаваньнем волі ў Баранавічах. Пра ліст нямецкага калегі, а таксама пра тое, як праходзіць ягонае паўтурэмнае жыцьцё Статкевіч распавёў нашаму карэспандэнту.

(Дракахруст: ) "Спадар Статкевіч, пра што вядзецца ў лісьце, які Вы днямі атрымалі, ад новага кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны?"

(Статкевіч: ) "Тэкст, на мой погляд, вельмі цёплы і сяброўскі. Мы асабіста знаёмыя, і мне вельмі прыемна, што ў такі цяжкі час для нашай партыі, у гэтай нялёгкай для яе перадвыбарчай кампаніі, кіраўнік нямецкай партыі знайшоў час, каб перадаць мне словы салідарнасьці і падтрымкі. У лісьце, зьвернутым да мяне, як да кіраўніка братэрскай партыі, гаворыцца аб асуджэньні несправядлівага прысуду, выказваюцца запэўніваньні ў тым, што свабода пераможа. Франц Мюнтэфэрынг піша пра тое, што СДПН будзе і надалей падтрымоўваць "Народную Грамаду"".

(Дракахруст: ) "Якія ўмовы Вашага жыцьця? Які лёс спробаў прыцягнуць Вас да крымінальнай адказнасьці за правядзеньне "мітынгу" ля брамы спэцкамэндатуры?"

(Статкевіч: ) "Я хачу падзякаваць усім сродкам масавай інфармацыі, якія адгукнуліся на гэтую праблему. Гэта зрабіла сваё ўзьдзеяньне. Потым высьветлілася, што ніякай справы няма, а што да пратаколаў, якія я падпісваў, якія бралі ня толькі зь мяне, але і з жыхароў Баранавічаў, якія прыйшлі мяне праводзіць, дык гэта ў міліцыя хацелі проста высьветліць для сябе некаторыя абставіны. Зараз мне гавораць, што ніякай справы няма. І я думаю, што гэта перш за ўсё дзякуючы ўмяшаньню прэсы.

Цяпер што тычыцца маёй сытуацыі тут. Яна ў значнай ступені стабілізавалася, зараз я жыву ў пакоі, у якім акрамя мяне 4 чалавекі, пакой дастаткова чысты, а мае суседзі нават ня паляць, ня кажучы ўжо пра іншае".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG