Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паласа Газы: Ізраіль завяршыў эвакуацыю


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль паінфармаваў пра пасьпяховае завяршэньне эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з паласы Газы. Сёньня аўтобусамі людзі былі вывезеныя з Нэтзарыму – апошняга габрэйскага паселішча ў паласе Газы. Усяго Ізраіль ліквідаваў 21 паселішча ў паласе Газы, эвакуаваўшы пры гэтым 8, 5 тысяч чалавек.

Заўтра мае пачацца эвакуацыя 4 габрэйскіх паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану. У двух зь іх – Сануры й Гамэшы – пасяленцы рыхтуюцца даць адпор вайскоўцам.

У вечаровай тэлефоннай размове палестынскі лідэр Махмуд Абас і прэм’ер Ізраілю Арыель Шарон выказалі задавальненьне заканчэньнем эвакуацыі ў паласе Газы і дамовіліся аб двухбаковай сустрэчы ў блізкім часе.
XS
SM
MD
LG