Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы заявілі, што не пагражаюць выбарам


КАБУЛ. У Аўганістане прадстаўнікі талібаў заявіў, што ваеўнікі не зьбіраюцца нападаць на выбарчыя ўчасткі падчас выбараў у парлямэнт і мясцовыя органы ўлады. Выбары прызначаныя на 18 верасьня. Міністэрства абароны вітала гэтую заяву з пэўнай доляю скептыцызму, падкрэсьліўшы ў сваю чаргу, што праблемы Афганістану могуць быць вырашаныя толькі мірным шляхам.

Прадстаўнік Міністэрства абароны генэрал Азімі заявіў: “Міністэрства абароны вітае такога роду заявы, але – пачакаем. Паглядзім, ці ня будзе нападаў на кандыдатаў і на офісы выбарчай камісіі. Аўганскі ўрад перакананы: баявыя дзеяньні ня могуць вырашыць праблем краіны”.
XS
SM
MD
LG