Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку ня могуць узгадніць праект канстытуцыі


БАГДАД. Ірацкія палітычныя лідэры праводзяць сёньня сустрэчу ў сталіцы краіны для абмеркаваньня дэталяў праекту канстытуцыі. Сёньня а поўначы сканчаецца дадатковы тэрмін, які быў адпушчаны для выпрацоўкі праекту. Пакуль, аднак, няма сыгналаў, што пагадненьне будзе дасягнута.

Пасьля трох гадзінаў перамоваў курдзкі член камітэту для выпрацоўкі канстытуцыі Абдул Халек Зан-гана заявіў, што па-ранейшаму застаюцца нявырашанымі праблемы аб ролі ісламу і правах жанчынаў. Шыіцкі заканадаўца Магамэт Бакір Аль-Багадлі заявіў, што праблемы могуць быць вырашаныя толькі пад націскам Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG