Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэнэ ван дэр Ліндэн сустрэўся ў Баку з прадстаўнікамі апазыцыі


БАКУ. Прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн сустрэўся сёньня ў Баку з прадстаўнікамі азэрбайджанскай апазыцыі ў рамках свайго візыту на паўднёвы Каўказ. Ван дэр Ліндэн, які раней сустрэўся з актывістамі праваабарончага руху краіны, абмяркоўвае палітычную сытуацыю напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, прызначаных на 6 лістапада. Рада Эўропы заклікала ўлады Азэрбайджану забясьпечыць празрыстае і дэмакратычнае галасаваньне. У апошнія дні зафіксаваныя нападкі на апазыцыю, уключаючы афіцыйныя абвінавачаньні лідэра недзяржаўнага моладзевага руху ў арыманьні замежных грошай для правядзеньня рэвалюцыі.
XS
SM
MD
LG