Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі лічаць, што іх улады занадта мякка рэагуюць на падзеі ў Беларусі


RFE/RL Больш за 38% жыхароў Польшчы лічаць "вельмі мяккай" рэакцыю сваіх уладаў на сытуацыю вакол польскай меншасьці ў Беларусі.

Такі вынік апытаньня грамадзкай думкі, якое было праведзена Інстытутам дасьледаваньня грамадзкай думкі і рынка "Пэнтар" на замову Польскага радыё.

Прыблізна кожны чацьверты апытаны назвалі рэакцыю польскіх уладаў “адэкватнай”, каля 15% лічаць, што рэакцыя Варшавы на падзеі вакол Саюзу Палякаў Беларусі была – "вельмі вострай". Ня здолелі адказаць на пытаньне 23,3% грамадзян.

Дасьледаваньне было праведзенае 11 жніўня, апытана 800 чалавек.
XS
SM
MD
LG