Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як вы ставіцеся да ўвядзеньня абавязковай школьнай формы?


Ганна Соусь, Менск У адпаведнасьці з рашэньнем Міністэрства адукацыі, у новым навучальным годзе ўсе беларускія школьнікі абавязаны апранацца ў дзелавым стылі. А з наступнага навучальнага году будзе ўведзена абавязковая школьная форма для вучняў пачатковых клясаў. Сёньня наша карэспандэнтка наведала школьныя кірмашы ў менскім ГУМе й запыталася ў школьнікаў ды іхных бацькоў, як яны ставяцца да ўвядзеньня абавязковай школьнай формы, а таксама, як ацэньваюць тое, што прапаноўваюць ім сёлета айчынныя вытворцы дзіцячага адзеньня.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, як вы ставіцеся да ўвядзеньня абавязковай школьнай формы?”

(Спадарыня: ) “Мне падабаецца школьная форма. Толькі складана падабраць”.

(Карэспандэнтка: ) “А ты хочаш насіць школьную форму?”

(Дзяўчынка: ) “Мне больш падабаецца хадзіць у джынсах. Не люблю школьнай формы. І нагавіцы гэтыя мне таксама ня вельмі падабаюцца”.

(Юнак: ) “Пазытыўна. Калі яна будзе добрая, з добрага матэрыялу, добрага колеру, і калі яна будзе эстэтычна выглядаць”.

(Карэспандэнтка: ) “А тое, што цяпер прапаноўваецца?”

(Спадарыня: ) “Мы ходзім па крамах вельмі доўга. І вельмі цяжка нам выбраць”.

(Спадарыня: ) “Калі я вучылася, і ў нас была адзіная школьная форма, дык я “за”. Але гэта занадта рэзка ўводзіцца. І, можа, ня кожны ў стане адразу сабе дазволіць купіць гарнітур”.

(Карэспандэнтка: ) “Падабаецца, што будзе ўведзена школьная форма?”

(Хлопчык: ) “Так, усе дзеці будуць аднолькавыя. Будзе больш цікава, а то ж хто як хацеў, так і хадзіў”. (Дзяўчынка: ) “Трэба, каб адрозьніваліся вучні ад настаўнікаў”.

(Хлопчык: ) “Падтрымліваю форму. Заўсёды хадзіў у форме, і буду хадзіць”.

(Спадар: ) “Дзеці больш разумныя будуць. Менш будуць на моду глядзець”.

(Дзяўчынка: ) “Мне ня вельмі падабаецца школьная форма. Не хачу, каб усе хадзілі аднолькавыя”.

(Спадарыня: ) “На жаль, выбар у крамах вельмі слабы. Таму ня ведаю, як гэта можна будзе выбраць”.

(Спадарыня: ) “Мне падабаецца гэта ідэя, толькі якасьць можа быць лепшая. Нешта ўсё аднолькавае. І колеры – чорны, сіні…”

(Карэспандэнтка: ) “А ты хочаш у школьнай форме хадзіць?”

(Дзяўчынка: ) “Не, я люблю ў джынсах хадзіць. Форма мне не падабаецца”.

(Спадарыня: ) “Форма падкрэсьлівае, што ўсе акуратныя. Прыгожыя”.

(Дзяўчынка: ) “Мы хочам, каб у нас была свабодная форма. Нам больш зручна займацца ўрокамі ў той вопратцы, якая нам падабаецца, а ня так, як хочуць гэтыя настаўнікі”.

(Спадарыня: ) “Дзелавы стыль — гэта ўмоўна. Усё залежыць і ад узросту дзіцяці. Можа, тое, што тычыцца дзяўчынак, то трэба падыходзіць індывідуальна. Вось мы набываем пінжак. Мне, напрыклад, не падабаецца пінжак на маім сыне. Але ў школе вісіць аб’ява: пінжак — і ўсё”.

(Спадарыня: ) “Усё перамерылі, нічога не пасуе. Якасьць тканіны не задавальняе”.

(Спадар: ) “Няхай хаця б школьную форму зробяць, каб дзецям не было сорамна ў ёй хадзіць. Тое, у чым мы хадзілі, – убоства. Але тое, што цяпер, —таксама ўбоства”.

(Хлопчык: ) “Канечне, школьная форма — гэта добра. Раней былі багацейшыя й бяднейшыя. А як будзе форма, — усе будуць аднолькавыя”. (Спадарыня: ) “Усе бацькі, каго я сустракаю, згодны на школьную форму. Ідуць дзеці ў школу, дык бачна, што школьнікі ідуць. А раней топікі гэтыя — павыстаўляюць усе свае “прыгажосьці”, асабліва — вучаніцы старэйшых клясаў…”

(Карэспандэнтка: ) “А ты хочаш насіць школьную форму?”

(Дзяўчынка: ) “Хачу”.

(Спадарыня: ) “Скажы: “Мы ўсе будзем аднолькавыя”.

(Дзяўчынка: ) “Так”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG