Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршаецца выхад Ізраілю з Паласы Газы


ГАЗА. Выхад Ізраілю з Газы будзе садзейнічаць умацаваньню бясьпекі ў рэгіёне і росквіту і ізраільцаў, і палестынцаў. Такую заяву зрабіў памочнік дзяржсакратара ЗША Дэвід Уэлч пасьля сустрэчы з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам ў горадзе Газе. Ізраільскія сілы завяршаюць эвакуацыю апошніх пасяленьняў з Паласы Газы. У некаторых пасяленьнях людзі спрабавалі супраціўляцца. Яны будавалі барыкады і ўступалі ў сутычкі з вайскоўцамі. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон асудзіў такія паводзіны пасяленцаў, назваўшы гэта хуліганствам. Ад аўторка пачнецца эвакуацыя жыхароў двух пасяленьняў на Заходнім беразе Ярдану. Паводле пляну Шарона ліквідуюцца ўсе пасяленьні ў Паласе Газы і чатыры на Заходнім беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG