Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы панесьлі страты ў Аўганістане


КАБУЛ. На поўдні Аўганістану, у правінцыі Забуль, у выніку выбуху бомбы загінулі чатыры амэрыканскія вайскоўцы, трое параненыя. Амэрыканскія вайскоўцы бралі ўдзел у антытэрарыстычнай апэрацыі. У суседняй правінцыі Кандагар забіты аўтарытэтны мусульманскі сьвятар, які выступаў на баку ўладаў. Адказнасьць за забойства ўзялі на сябе талібы. У Кабуле двое супрацоўнікаў амбасады ЗША былі параненыя, калі выбухнула бомба, закладзеная на шляху праезду калёны дыпляматычных машын.
XS
SM
MD
LG