Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бэнэдыкт ХVІ завяршыў візыт у ФРГ


КЁЛЬН. НЯМЕЧЧЫНА. Папа Бэнэдыкт 16-ы адслужыў у Кёльне ўрачыстую імшу пад адкрытым небам. На набажэнства ў кёльнскім парку сабраліся болей як 800 тысяч чалавек. Сярод прысутных былі ўдзельнікі Ўсясьветнага фэсту каталіцкай моладзі. Пасьля імшы папа абвясьціў, што наступным разам каталіцкая моладзь сьвету зьбярэцца разам у 2008 годзе ў Сыднеі (Аўстралія). Гэтым завяршыўся візыт у Нямеччыну кіраўніка рыма-каталіцкай царквы. Гэта была ягоная першая замежная паездка пасьля ўзыходжаньня на Сьвяты пасад.
XS
SM
MD
LG