Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнт Ірану абмяркоўвае склад новага ўраду


ТЭГЕРАН. У парлямэнце Ірану пачаліся дэбаты адносна складу новага ўраду. Выступаючы перад дэпутатамі, прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінеджад назваў прапанаваных ім кандыдатаў “лепшымі зь лепшых”. Усе яны малавядомыя кансэрватары, але блізкія да прэзыдэнта. Найболей радыкальныя маюць ачоліць міністэрствы замежных справаў і культуры, а таксама выведнае ведамства. Сёньня ж іранскі прэзыдэнт чарговым разам скрытыкаваў Эўрапейскі Зьвяз за, як ён выказаўся, несправядлівую палітыку ў дачыненьні да Ірану. Махмуд Ахмадзінеджад сказаў, што Брусэль ігнаруе законныя правы Ірану, у тым ліку, і зьвязаныя з ядзернымі распрацоўкамі.
XS
SM
MD
LG