Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ярданіі арыштоўваюць падазраваных у апошнім тэракце


АМАН. Ня меней як 30 чалавек арыштаваныя ў Ярданіі паводле падазрэньня ў датычнасьці да нядаўніх падзеяў у порце Акаба на Чырвоным моры. У пятніцу баевікі выпусьцілі ракеты па амэрыканскіх ваенных караблях, але папалі ў будынак склада. Загінуў ярданскі вайсковец, іншы быў цяжка паранены. Адначасна другая ракета была пушчаная ў бок ізраільскага курорту Эйлат, але яна не выбухнула. У Акабе знойдзеная мабільная ракетная ўстаноўка. Улады Ярдану не паведамляюць падрабязнасьцяў расьследаваньня. Вядома толькі, што сярод арыштаваных – грамадзяне Сырыі, Эгіпту і Іраку.
XS
SM
MD
LG