Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ярданіі шукаюць падазраваных у ракетных атаках у пятніцу


АМАН. У Ярданіі працягваюцца шырокамаштабныя пошукі баевікоў, якія ўчора ў порце Акаба на Чырвоным моры выпусьцілі ракеты па амэрыканскіх ваенных караблях, але папалі ў будынак склада. У выніку – загінуў ярданскі вайсковец, іншы быў цяжка паранены. Адначасна ракета была пушчаная і ў бок ізраільскага курорту Эйлат, але яна не выбухнула. У Акабе і навакольлі адбываюцца масавыя ператрусы. Шукаюць шасьцярых чалавек, якія, паводле сьведчаньняў, выехалі з порту на аўтамабілі. Знойдзеная ўстаноўка, зь якой запусьцілі ракеты. Адказнасьць за абстрэл узяла на сябе групоўка, зьвязаная з “Аль-Каідай”.
XS
SM
MD
LG