Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Хамас” не адмовіцца ад узброенай барацьбы зь Ізраілем


ГАЗА. Экстрэмісцкая групоўка “Хамас” не адмовіцца ад узброенай барацьбы зь Ізраілем, нягледзячы на вывад ізраільскіх войскаў і пасяленьняў з Паласы Газы. Пра гэта баевікі “Хамасу” заявілі сёньня на мітынгу ў горадзе Газе. “Хамас” не зважае на заклікі лідэра Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса ўстрымацца ад ваяўнічых заяваў і маніфэстацыяў. Сёньня Махмуд Абас вітаў выхад Ізраілю з Паласы Газы і сёньня ж ён абвясьціў дату выбараў у заканадаўчыя органы – 25 студзеня. Ён таксама сказаў, што на тэрыторыі пасяленьня Мараг будуць пабудаваныя 3 тысячы дамоў для палестынцаў. Тым часам, ізраільская паліцыя паведаміла, што 17 з 21-го габрэйскіх пасяленьняў ужо эвакуяваныя з Паласы Газы. Да панядзелка тут эвакуацыя завершыцца і пачнецца вывад жыхароў двух пасяленьняў на Заходнім беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG