Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане забілі камандзіра талібаў, які перайшоў на бок улады


КАБУЛ. У Кабуле забіты адзін з камандзіраў талібаў, які перайшоў на бок цяперашніх уладаў Аўганістану. Ягоны аўтамабіль быў абстраляны з машыны, што ехала побач. Забойцаў пакуль не знайшлі. Сёньня на поўдні Аўганістану ў правінцыі Забуль у выніку аўтакатастрофы як найменей 20 чалавек загінулі і 28 былі параненыя. Сутыкнуліся два аўтобусы, якія ехалі ў супрацьлеглых напрамках.
XS
SM
MD
LG