Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На выбарах у Пакістане перамагаюць прадстаўнікі кіроўнай партыі


ІСЛАМАБАД. На муніцыпальных выбарах у Пакістане, паводле афіцыйных дадзеных, пераканаўчую перамогу атрымліваюць кандыдаты ад кіроўнай партыі. Першы этап выбараў, які адбыўся ў чацьвер, суправаджаўся актамі гвалту па ўсёй краіне. 20 чалавек загінулі і болей за 200 былі параненыя. Апазыцыя ўжо абвінаваціла ўлады ў фальшаваньні вынікаў галасаваньня. Другі і апошні этап выбараў адбудзецца 25 жніўня. Тым часам, у Пакістане павесілі вайскоўца, які быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня за спробу замаху на прэзыдэнта краіны Пэрвэза Мушарафа. Прэзыдэнт адхіліў просьбу асуджанага аб памілаваньні.
XS
SM
MD
LG