Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абвешчаны ў міжнародны вышук зяць Аскара Акаева


БІШКЕК. Пракуратура Кіргізстану абвясьціла ў міжнародны вышук зяця былога прэзыдэнта краіны Аскара Акаева. Адыля Тайганбаева абвінавачваюць у махлярстве, крадзяжах у асабліва буйных памерах і ўхіленьні ад плацяжу падаткаў. Зяць Акаева – ўладальнік дзьвюх буйных кампаніяў, якія займаюцца пастаўкай паліва лётнішчу ў Бішкеку і амэрыканскай авіябазе ў Кіргізстане. За 6 гадоў, як выявіла сьледзтва, гэтыя фірмы схавалі ад падаткаў 16 з паловай мільёнаў даляраў. Паводле дадзеных уладаў Кіргізстану, Тайганбаеў хаваецца ў Казахстане.
XS
SM
MD
LG